Вы тут

Сусветны банк можа інвесціраваць у чыгуначны сектар Беларусі


Сусветны банк разглядае магчымыя напрамкі інвесціравання ў чыгуначны сектар Беларусі, у тым ліку з выкарыстаннем механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы групы спецылістаў Сусветнага банка з кіраўніцтвам Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і прадстаўнікамі Міністэрства эканомікі, паведамілі БЕЛТА ў НАІП.


Выконваючы абавязкі дырэктара НАІП Дзяніс Мялешкін прэзентаваў першы ў Беларусі пілотны праект ДПП (рэканструкцыі ўчастка аўтамабільнай дарогі М10), які ўжо зацверджаны ва ўрадзе і чакае пачатку працэдуры правядзення конкурсу па адборы прыватнага партнёрства.

"У сферы ДПП у апошнія гады праведзена вялікая работа, у тым ліку ў сферы развіцця заканадаўства. Так, ужо ў лютым 2019 года ўступаюць у сілу папраўкі ў закон "Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве", які прызначаны спрасціць існуючыя працэдуры па рэалізацыі праектаў, пашырыць сферу прымянення і механізмы ўзаемадзеяння, а таксама прадаставіць дадатковыя гарантыі прыватнаму партнёру", - адзначыў Дзяніс Мялешкін.

Спецыялісты Сусветнага банка выказалі зацікаўленасць у прадаўжэнні сумеснай работы па развіцці дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Беларусі і анансавалі пачатак вялікага даследавання аб інфраструктурным развіцці краіны, якое прадоўжыцца каля 18 месяцаў. У гэтым напрамку для спецыялістаў Сусветнага банка асаблівы інтарэс уяўляе сфера чыгуначнага транспарту.

СБ супрацоўнічае з Беларуссю з 1992 года ў сферах энергетыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі і г.д. "Асаблівыя надзеі Сусветны банк ускладае на плённую сумесную працу па праектах чыгуначнай галіны, паколькі вопыт такіх краін, як Сербія, Румынія і Балгарыя, паказвае, што супрацоўніцтва ў гэтай галіне стварае новыя магчымасці развіцця для абодвух бакоў", - адзначылі ў НАІП.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.