Вы тут

Магчымасці для самазанятасці і развіцця бізнесу на вёсцы ёсць


Цішыня, прырода, а таксама недарагі кошт жылля і арэнды вытворчых плошчаў могуць садзейнічаць таму, каб адрадзіць жыццё на вёсцы. Многім людзям умовы пражывання ў сельскай мясцовасці зараз здаюцца больш камфортнымі, чым у шумным мегаполісе. Між тым, каб прыцягнуць насельніцтва ў вёску, у сельскай мясцовасці павінны быць створаны рабочыя месцы з годнай аплатай працы, лічыць старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына ЗЕНКЕВІЧ:

— Цяпер склалася спрыяльнае становішча для таго, каб адкрыць сваю справу на вёсцы, і многія прадпрымальнікі пачалі ўжо выкарыстоўваць гэтыя магчымасці для развіцця малога бізнесу. Дзейнічаюць Дэкрэт Прэзідэнта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», указы «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання», «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб», «Аб развіцці аграэкатурызму», «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці». Нарматыўныя дакументы ўхілілі залішнія адміністрацыйныя бар'еры і зрабілі пытанні арганізацыі бізнесу і самазанятасці прасцейшымі, зразумелымі і даступнымі для грамадзян. Задача дэпутатаў усіх узроўняў — даносіць у даступнай форме гэтую інфармацыю да кожнага чалавека.

— Як можна ахарактарызаваць сёлетнюю сітуацыю на рынку занятасці Гомельшчыны?

— Вынікі маніторынгу рынку працы паказваюць, што за 9 месяцаў года яна заставалася стабільнай. Паменшылася колькасць людзей, якія стаяць на ўліку беспрацоўных, павялічылася колькасць заяўленых вакансій. Сёлета за 9 месяцаў аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні на наяўныя вакансіі і створаны працоўныя месцы для 21,6 тысячы грамадзян, у тым ліку для амаль 13 тысяч беспрацоўных. У сельскай мясцовасці працаўладкавана 2,8 тысячы беспрацоўных. Для арганізацыі рамеснай дзейнасці са сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь вылучаны субсідыі 36 грамадзянам з ліку беспрацоўных, 8 — на арганізацыю сялянска-фермерскай гаспадаркі. Усяго ж у Гомельскай вобласці каля чатырох тысяч чалавек ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, больш за тры тысячы чалавек ажыццяўляюць дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. У тыя рэгіёны, дзе не хапае працоўных рэсурсаў, пераселена 16 сем'яў беспрацоўных грамадзян. Са сродкаў бюджэту беспрацоўным і членам іх сем'яў выдзелены грашовыя сродкі ў суме 13,4 тысячы рублёў. Для забеспячэння аграпрамысловага комплексу кваліфікаванымі кадрамі ажыццяўлялася прафесійнае навучанне 200 беспрацоўных, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.

— Як у вобласці выкарыстоўваецца магчымасць арганізацыі прадпрымальніцтва і вядзення бізнесу на базе дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўвалася?

— Для вядзення бізнесу, а таксама для рэканструкцыі пад жыллё і вядзенне дапаможнай гаспадаркі можна набыць дзяржаўную нерухомасць за адну базавую велічыню або ў бязвыплатнае карыстанне пад аформленыя дагаворам абавязацельствы па стварэнні рабочых месцаў, або бязвыплатна ва ўласнасць для рэалізацыі інвестпраектаў. Усяго ў Гомельскай вобласці на базе аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці, якія не выкарыстоўваліся, створана 1500 рабочых месцаў. Па стане на 20 лістапада сёлета ў сельскай мясцовасці рэалізаваны 70 аб'ектаў, з іх для арганізацыі вытворчасці — 18, гандлю — 12, рэканструкцыі пад жыллё і вядзенне дапаможнай гаспадаркі — 14, аграэкатурызм — 8, іншыя адміністрацыйна-гаспадарчыя мэты — 18. Такім чынам, большая частка нерухомасці набываецца менавіта дзеля вытворчых мэт. Значная колькасць нерухомасці рэалізавана прадстаўнікам малога бізнесу і індывідуальным прадпрымальнікам для арганізацыі гандлю ў сельскай мясцовасці. Нагадаю, што яшчэ летась Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў было прынята рашэнне «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345», якім зацверджаны пералік населеных пунктаў і тэрыторый па-за населенымі пунктамі, якія адносяцца да тэрыторый сельскай мясцовасці і малых гарадскіх пасяленняў. Гэты пералік сфарміраваны на падставе прапаноў раённых Саветаў дэпутатаў і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?