Вы тут

«Пін_Код» абвясціла ў сацыяльных сетках кастынг на ролю вядучых


Маладзёжная праграма, якая ўжо чацвёрты сезон выходзіць на тэлеканале «Беларусь 2», абвясціла ў сацыяльных сетках кастынг на ролю вядучых сярод вучняў 7—11 класаў. Актыўных, ініцыятыўных і цікаўных школьнікаў запрасілі дасылаць свае рэзюмэ з фатаграфіямі і кантактамі ў раздзел «прапанаваных навін» на афіцыйнай старонцы праекта «Укантакце».


«Толькі за першы тыдзень паступіла ўжо больш як 60 заявак», — адзначаюць стваральнікі праграмы, якія спадзяюцца праз сацыяльныя сеткі прыцягнуць як мага больш маладых людзей і падлеткаў да абмеркавання тых праблем, што сапраўды хвалююць юнае пакаленне. І раскрываюць карты: ніякага кастынгу вядучых на гэты раз не будзе, ужо на наступным тыдні кандыдаты пройдуць выпрабаванне прамым эфірам, каб пацвердзіць сваю эрудыцыю, дасціпнасць, уменне дакладна і хутка выказваць свае думкі і адстойваць меркаванні. Хто ў выніку трапіць у каманду маладзёжнага праекта «Пін_Код», а каму яшчэ не стае прафесійных якасцяў, вырашаць сумесна прадзюсары і гледачы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Як раскрыць «Пін_Код»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».