Вы тут

Інфармацыйная сустрэча па праграме Эразмус + Моладзь пройдзе 7 снежня


Ужо больш за год у “Офісе прасоўвання ініцыятыў” працуе інфармацыйны цэнтр праграмы Erasmus +. З 2018 года валанцёрства ў рамках гэтай праграмы  праходзіць не з дапамогай Еўрапейскай добраахвотніцкай службы, а з дапамогай Еўрапейскіх атрадаў салідарнасці. У чым розніца? Гэта можна будзе даведацца 7 снежня на інфармацыйнай сустрэчы, якая пройдзе з 11 да 13 гадзін у прасторы “Evente” (пр. Пераможцаў, 7А).


Спікерамі на інфармацыйнай сустрэчы па праграмах маладзёжных валанцёрскіх абменаў стануць удзельнікі Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, сябры арганізацыі SALTO EECA  і былыя валанцёры праграмы EVS. Яны раскажуць, у чым асноўныя прынцыпы новай праграмы, як яна дзейнічае і чаго чакаюць ад яе арганізатары. Былыя валанцёры  падзеляцца сваім вопытам валанцёрства ў Еўропе, падкажуць, як лепш падаць заяўку на такі абмен.

Гэта сустрэча будзе карысная і некамерцыйным арганізацыям, якія даведаюцца, як падаваць заяўкі на праекты Erasmus + Youth, адпраўляць і прымаць валанцёраў ў Беларусі. Таксама гэта выдатная магчымасць сустрэць партнёраў з іншых арганізацый, якія займаюцца еўрапейскімі і беларускімі валанцёрамі.

“Офіс прасоўвання ініцыятыў” — некамерцыйная асветніцкая ўстанова, якая  займаецца адукацыйным і валанцёрская праграмамі для падлеткаў і моладзі ў Беларусі і яе рэгіёнах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.