Вы тут

Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным праз тыдзень


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях самітаў ЕАЭС і СНД у Санкт-Пецярбургу расказаў журналістам, што праз тыдзень плануецца яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным, каб абмеркаваць шэраг пытанняў, якія стаяць у двухбаковым парадку дня, перадае БЕЛТА.


"Мы дамовіліся, што ў панядзелак-аўторак у расійскім урадзе на ўзроўні Козак-Ляшэнка (віцэ-прэм'еры Расіі і Беларусі. - рэд.) абмяркоўваюцца праблемныя пытанні. Перш за ўсё наконт падатковага манеўру. У чацвер - пасяджэнне саюзнага Саўміна пад старшынствам Дзмітрыя Мядзведзева. Яны таксама разглядаюць гэтыя пытанні. А на наступным тыдні мы сустракаемся з прэзідэнтам Расіі і расставім усе кропкі над "i", каб нам чарговы раз не ўвайсці з нявырашанымі праблемамі ў новы год. Гэта тое, аб чым мы акрамя ўсяго іншага дамовіліся", - заявіў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».