Вы тут

Простае і цёплае


Простае і цёплае

Згодна з законамі фізікі падобнае адштурхоўваецца, а супрацьлеглае прыцягваецца. Але ў людзей усё інакш. Таму музыкі сябруюць са скульптарамі, фатографы з пісьменнікамі, а часопіс «Маладосць» з гуртом «Laudans», у песнях якога выказваюцца думкі, што кожны чалавек — творчая асоба і калі ты любіш сваю справу — гэта ўжо творчасць (не можам не пагадзіцца) J

Чаму «М»ы згадалі гурт «Laudans»? Ёсць нагода. Гурт працягвае рыхтаваць сваіх слухачоў да з’яўлення альбома «Звязаны з часам» і на пачатку снежня запісаў кліп на песню «Агмень». Са слоў удзельнікаў гурта (а іх двое: Андрэй Лугін і Алёна Палачанская), «Агмень» — своеасаблівы пераход ад альбома да альбома, таму і кліп з’яўляецца працягам мінулага і не мае завяршэння: за ім пойдзе яшчэ адзін.

Што гэта, пра што і як? Усё проста і пра простае, а таму пра важнае і цёплае. Пра неабходнасць ісці за сваім пакліканнем, пра неабходнасць знайсці сваю справу жыцця. Удзел у здымках прымалі сябры і родзічы членаў гурта (глядзіце і ўбачыце).

Між іншым, тыя слоўцы, што ў дужках, хоць і занялі такое сціплае месца, але з’яўляюцца самымі важнымі з гэтага тэксту. Бо пра сапраўднае непатрэбна шмат гаварыць, патрэбна з гэтым знаёміцца самому і самому рабіць пэўныя высновы. Бо ў кожным з нас свой агмень.

Дзмітрый ШУЛЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.