Вы тут

«Удалы шопінг са «Звяздой»: далучайцеся!


Ой «Звязда», мая «Звязда»,

Сто гадоў харошая!

На цябе, мая «Звязда»,

Не шкадую грошай я!


Гэтыя радкі неяк раз па тэлефоне «выдала» адна з вельмі даўніх падпісчыц і, згадзіцеся, мела рацыю, бо, апроч задавальнення пяць разоў на тыдзень атрымліваць газету і чытаць штось патрэбнае ды цікавае (прычым па-беларуску!), са «Звяздой» яшчэ можна і выйграць! Што канкрэтна? А на гэты раз — што пажадаеце (альбо — што вам трэба...).

Такую вось цудоўную магчымасць даюць уладальнікам падарункавыя сертыфікаты ўнівермага «Беларусь» на сто і трыста рублёў.

Што зрабіць для таго, каб іх выйграць? Нічога асаблівага.
Як «спявалі» ў коле сябровак іншыя нашы чытачкі:

«Пачакайце вы, гулёны,

Я на вуліцу пайду,

Там сустрэну паштальёна —

Падпішуся на «Звязду»...

Пасля чаго застанецца толькі запоўніць картку ўдзельніка рэкламнай гульні «Удалы шопінг са «Звяздой» і да 8 студзеня ўжо новага года (можна — разам з лістамі-віншаваннямі) даслаць у рэдакцыю, для таго, каб потым...

Розыгрыш прызоў адбудзецца 9 студзеня, падчас калядных свят, і некаму ў ім, вядома ж, пашанцуе. Цалкам магчыма — вам.


Правілы правядзення рэкламнай гульні «Удалы шопінг са «Звяздой»

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Рэкламная гульня пад назвай «Удалы шопінг са «Звяздой» (далей — Гульня) праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтымі Правіламі ў тэрмін з 7 снежня 2018 года да 19 лютага 2019 года ўключна з мэтай стымулявання росту падпіскі на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2019 года.

2. Арганізатар Гульні — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (далей — Установа), месца знаходжання: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А,
УНП 100155376.

ІІ. ПРЫЗАВЫ ФОНД ГУЛЬНІ

3. Прызавы фонд рэкламнай гульні «Удалы шопінг са «Звяздой» сфарміраваны за кошт маёмасці арганізатара Гульні — рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» — і складаецца з наступных рэчаў:

п/п

Назва

 

Колькасць (шт.)

 

Цана
за шт., руб. кап.

 

Усяго,

руб. кап.

1.

 

Падарункавы сертыфікат на суму 300 рублёў

УП «Універмаг Беларусь»

1

 

300,00

 

300,00

 

2.

 

Падарункавы сертыфікат на суму 100 рублёў

УП «Універмаг Беларусь»

7

 

100,00

 

700,00

 

 

УСЯГО прызавы фонд рэкламнай гульні «Удалы шопінг са «Звяздой» складае:

1 000,00 (Адна тысяча рублёў нуль капеек).

ІІІ. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ГУЛЬНІ

4. Рэкламная гульня «Удалы шопінг са «Звяздой» праводзіцца з мэтай стымулявання росту падпіскі на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2019 года.

5. Удзельнікам Гульні можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае на яе тэрыторыі і які аформіў і аплаціў падпіску на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2019 года.

6. Падставай для ўдзелу ў Гульні з'яўляецца дасланая падпісчыкам на адрас Установы ў перыяд з 7 снежня 2018 года да 8 студзеня 2019 года выразаная з газеты або з укладыша ў газету запоўненая картка ўдзельніка — падпісчыка «Звязды», якая змяшчаецца ў газеце не менш чым раз на тыдзень у перыяд з 7 да 31 снежня 2018 года.

7. Адзін падпісчык можа даслаць толькі адну картку ўдзельніка. Падпісчык, які даслаў больш за адну картку ўдзельніка, выключаецца з Гульні.

8. Карткі ўдзельніка, наклееныя на паперу ці плёнку, адксеракапіраваныя або тыя, якія паступілі Установе пасля
9 студзеня 2019 года па паштовым штэмпелі атрымання, да ўдзелу ў Гульні не прымаюцца.

ІV. СКЛАД КАМІСІІ ПА ПРАВЯДЗЕННІ ГУЛЬНІ

9. Для правядзення Гульні «Удалы шопінг са «Звяздой» Установа стварае камісію па правядзенні рэкламнай гульні (далей — Камісія) у наступным складзе:

Крачава Наталля Ільінічна — намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» — старшыня Камісіі;

Члены Камісіі:

  • Чычко Аксана Мікалаеўна — начальнік упраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП «Белпошта»;
  • Міхайлічэнка Алена Віктараўна — загадчык аддзела маркетынгу рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»;
  • Доўнар Валянціна Аркадзеўна — рэдактар аддзела рэдакцыі газеты «Звязда» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»;
  • Корбут Віктар Эдуардавіч — загадчык адміністрацыйна-гаспадарчага сектара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда.

10. Асобы, якія ўваходзяць у склад Камісіі, не могуць быць удзельнікамі гэтай Гульні.

V. ПАРАДАК РОЗЫГРЫШУ ПРЫЗОЎ

11. Розыгрыш прызоў ажыццяўляецца на пасяджэнні Камісіі 10 студзеня 2019 года ў 12 гадзін у памяшканні Установы па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

12. Перад пачаткам розыгрышу карткі ўдзельнікаў сартуюцца па абласцях і горадзе Мінску, змяшчаюцца ў асобныя прасторныя скрыні і старанна перамешваюцца.

13. Асобна для кожнай вобласці і для горада Мінска разыгрываюцца 7 падарункавых сертыфікатаў на 100 рублёў (па аднаму для кожнага).

Затым усе карткі змяшчаюцца ў адну скрыню, перамешваюцца і сярод удзельнікаў разыгрываецца суперпрыз — падарункавы сертыфікат на 300 рублёў.

14. Пераможцам Гульні, які выйграў прыз, лічыцца ўдзельнік, чыё прозвішча напісана на дасланай ім картцы ўдзельніка, якую пры розыгрышы кожнага асобнага прыза выцягне выпадковым чынам са скрыні хто-небудзь з запрошаных удзельнікаў Гульні, прадстаўнікоў незалежных арганізацый або члены Камісіі. На кожнай такой картцы ўдзельніка надпісваецца выйграны прыз і распісваюцца члены Камісіі.

15. Вынікі розыгрышу прызоў афармляюцца пратаколам і публікуюцца да 20 студзеня 2019 года ўключна ў газеце «Звязда».

Установа ў тэрмін да 20 студзеня 2019 года дасылае пераможцам паведамленне аб выйграным прызе заказным пісьмом з указаннем тэрміну яго атрымання.

VІ. МЕСЦА, ПАРАДАК І ТЭРМІН ВЫДАЧЫ ПРЫЗОЎ

16. Умовай выдачы прызоў з'яўляецца прад'яўленне пераможцам пашпарта або дакумента, які пацвярджае асобу, і арыгінала абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе
2019 года.

Пры звяртанні па атрыманне прыза прадстаўніка пераможцы ён павінен прад'явіць даверанасць на атрыманне прыза, пашпарт і арыгінал абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2019 года.

17. Адсутнасць у пераможцы, які выйграў прыз, абанемента або квітанцыі аб падпісцы на газету «Звязда» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2019 года з'яўляецца падставай для адмовы ў выдачы яму прыза ў сувязі з тым, што ён не адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляюцца да ўдзельніка Гульні пунктам 5 гэтых Правілаў.

18. Прызы выдаюцца пераможцам у тэрмін да 19 лютага 2019 года ў памяшканні Установы па адрасе: г. Мінск,
вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, з панядзелка да суботы (выдачу ў суботу неабходна ўзгадніць з арганізатарам гульні па тэлефонах: (017) 263 66 73, 287 17 40, для атрымання прапускных дакументаў). Расходы, звязаныя з прыездам пераможцаў дзеля атрымання прыза, Установа не аплачвае.

19. Выплата грашовага эквіваленту кошту рэчавага прыза або замена яго на іншы прыз не дапускаецца.

20. Пасля 19 лютага 2019 года выдача прызоў спыняецца і прэтэнзіі ўдзельнікаў не прымаюцца.

21.Тэрмін рэалізацыі падарункавых сертыфікатаў — з моманту атрымання да 19 лютага 2019 года ўключна.

VІІ. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

22. Пераможцы Гульні нясуць адказнасць за прадстаўленне падатковай справаздачнасці і за выплату ўсіх падаткаў, якія прадугледжаны дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сувязі з атрыманнем прызоў.

23. Пераможцы Гульні і іх сваякі згаджаюцца з тым, што іх імёны, прозвішчы, імёны па бацьку, фатаграфіі, лісты і інтэрв'ю могуць быць выкарыстаны Установай у любых рэкламных і/або інфармацыйных матэрыялах, якія звязаны з Гульнёй. Яны таксама згаджаюцца даваць інтэрв'ю і здымацца для рэкламных матэрыялаў у сувязі з Гульнёй без выплаты якога-небудзь дадатковага ўзнагароджання. Усе правы на такія публікацыі належаць установе.

24. Правілы правядзення рэкламнай гульні «Удалы шопінг са «Звяздой» да пачатку рэкламнай гульні будуць апублікаваны сумесна з рэквізітамі іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў газеце «Звязда».

25. Даведкі, якія датычацца гэтай Гульні, можна атрымаць па тэлефонах: (017) 263 66 73, 287 17 40.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 3440 ад 04.12.2018 года выдадзена Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.