Вы тут

Робататэхніка — для будучых выхавальнікаў


Асновы візуальнага праграмавання і адукацыйнай робататэхнікі цяпер будуць вывучаць не толькі на фізіка-матэматычным факультэце БДПУ. Адпаведны курс сталі праходзіць і студэнты факультэтаў пачатковай і дашкольнай адукацыі.


Заняткі праводзяцца на базе камп'ютарнай лабараторыі кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі фізіка-матэматычнага факультэта і Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра адукацыйнай робататэхнікі БДПУ.

Студэнты атрымаюць не толькі тэарэтычныя веды. Яны навучацца ствараць анімацыйныя ролікі дыдактычнага прызначэння з дапамогай візуальнай мовы праграмавання Scratch, канструяваць адукацыйных робатаў на аснове праграмаванага канструктара Lego WeDo і інш.

Як растлумачыла загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі Ганна КЛІМОВІЧ, вывучэнне асноў візуальнага праграмавання і адукацыйнай робататэхнікі дапаможа будучым настаўнікам эфектыўна вырашаць прафесійныя задачы, звязаныя з развіццём у дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту лагічнага і алгарытмічнага мыслення, творчых, інжынерных і матэматычных здольнасцяў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.