Вы тут

Эцюд Рэмбранта з яго адбіткамі пальцаў прадалі за $12,1 млн


Малавядомы эскіз Рэмбранта ван Рэйна "Эцюд галавы юнака" стаў самым дарагім з лотаў, прададзеных на лонданскіх таргах Sotheby's сярод работ старых майстроў. Карціна пайшла з малатка за $12,1 млн. Такую інфармацыю распаўсюдзіў аўкцыённы дом, піша БЕЛТА.


Фота: russian.rt.com

Памеры шэдэўра, напісанага на дубовай дошцы, складаюць усяго 25 на 20 см. Ён датуецца 1655 годам.

Небывалы ажыятаж вакол палатна ў час таргоў звязаны з тым, што на першым пласце фарбы былі знойдзены два адбіткі пальцаў, якія, як мяркуецца, маглі належаць самому Рэмбранту.

Удзельнікі аўкцыёну ў апошні момант пачалі рэзка павялічваць стаўкі, і ў выніку ацэначны кошт твора быў павышаны больш як у паўтара раза.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.

Эканоміка

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

«МС» пагутарыла з вядомым у Беларусі вучоным-аграрыем.

Грамадства

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Рэктар БДУ пра нешаблоннае мысленне, эўрыстычнае навучанне і адмаўленне ад маналогу.