Вы тут

У Нацыянальным аэрапорце Мінск пройдзе прэзентацыя “Танкалёта 2.0”


У снежні ААТ “Авіякампанія “Белавія”, згодна з умовамі кантракту, планавала вывесці з эксплуатацыі паветранае судна ў ліўрэі сусветна вядомай відэагульні World of Tanks.


Аднак яшчэ да гэтага кроку кіраўніцтва авіякампаніі заяўляла, што стаіць перад дылемай аб працягу эксплуатацыі “Танкалёта” і не хоча ставіць кропку ў гэтай прыгожай гісторыі і вядзе перамовы з Wargaming. Паведамлялася, што праект “Танкалёт" дазволіў расказаць усяму свету пра ўнікальны прадукт родам з Беларусі, а таксама прыцягнуць увагу замежнікаў да нашай краіны. Для авіякампаніі таксама было важна, што пасажыры стараліся выбраць менавіта “Белавія”, каб мець магчымасць патрапіць на борт забрэндзіраванага паветранага судна.

У сваю чаргу выдавецкае падраздзяленне Wargaming у СНД адзначала, што “мы не можам напярэдадні Новага года забраць такі цудоўны падарунак у 160 мільёнаў прыхільнікаў нашай гульні”. Было абяцана, што яшчэ да старту навагодняга марафону ў World of Tanks  абвесцяць сваё рашэнне.

“Белавія” і Wargaming пачалі перамовы аб магчымым прадаўжэнні тэрміну эксплуатацыі “Танкалёта”. Пакуль кампаніі іх вялі, ён працягвае ажыццяўляць рэйсы. І вось сталі вядомыя вынікі перамоваў прадстаўнікоў кампаній.

“Амаль год карпатлівай працы ва ўмовах вельмі строгай сакрэтнасці. Мноства варыянтаў дызайну. Адзін яркі сімвал, які пазнаецца ва ўсім свеце”.

Прэзентацыя “Танкалёта 2.0” адбудзецца 12 снежня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».