Вы тут

Двое зламыснікаў у Быхаўскім раёне забілі жанчыну дзеля 80 рублёў


Быхаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да двух жыхароў вёскі Ухлясць за забойства састарэлай жанчыны з карыслівых меркаванняў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Сяргей Болсун.


Знаёмыя 89-гадовай пенсіянеркі з вёскі Ухлясць паведамілі пра яе знікненне 5 сьнежня каля 15.00. Яны не бачылі яе некалькі дзён. Следча-аператыўная група выявіла жанчыну дома з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Па падазрэнні ў забойстве затрымалі дваіх мужчын. Аднаму 30 гадоў, другому 54 гады. "На допытах падазроныя расказалі, што 1 снежня яны наведаліся да жанчыны, каб выкрасці ў яе спіртное. Паміж сабой зламыснікі размеркавалі ролі - адзін павінен быў адцягнуць увагу гаспадыню, а другі незаўважна скрасці выпіўку і па магчымасці грошы, - распавёў Сяргей Болсун. - Аднак задума выканана не была, бо жанчына зразумела мэту візіту гасцей. Тады яны пачалі патрабаваць у яе грошы. з-за таго, што жанчына слаба чула, зламыснікі пісалі ёй запіскі з патрабаваннем аддаць пенсію". У 2017 годзе зламыснікі ўжо кралі спіртное з гэтага дома.

Пасля адмовы госці збілі пенсіянерку. Яна памерла на месцы здарэння. Выкраўшы каля Br80 і бутэльку гарэлкі, мужчыны пакінулі дом. Дзверы зачынілі звонку на навясны замок.

Следчымі прызначаныя судова-медыцынская, дактыласкапічная, трасалагічная, біялагічныя і генетычныя экспертызы. Таксама будзе праведзена почырказнаўчая экспертыза для ўстанаўлення аўтара тэкстаў з пагрозамі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.