Вы тут

Мінск. Вуліца Ульянаўская з 8 снежня па 30 красавіка 2019 года закрываецца


Гэта звязана з дарожна-будаўнічымі работамі. У сувязі з часовым закрыццём Ульянаўскай на ўчастку ад вуліцы Беларускай да вуліцы Свярдлова рух для ўсіх відаў транспарту, апроч трамвая, спыняецца. Адпаведнае рашэнне прынята Мінгарвыканкамам.


Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінсктранс”, праз гэта рух аўтобуснага маршрута № 127 з боку ДС “Серабранка” арганізуецца да прыпыначнага пункта “Стадыён “Дынама” з прысваеннем маршруту наймення № 127А “ДС “Серабранка” – “Стадыён “Дынама”. Высадка  пасадка пасажыраў будзе арганізавана на прапыначным пункце “Стадыён “Дынама”, размешчаным па вуліцы Ульянаўскай ў накірунку вуліцы Свярдлова.

Пасажырам, якія маюць праязныя дакументы ці адзіныя праязныя дакументы на пэўны перыяд часу (без ліміту паездак), у складзе якіх адзін з відаў транспарту – аўтобус, даецца права на праезд без дадатковай аплаты ў трамваях маршрутаў №№ 1, 4, 7 на ўчастку ад прыпыначнага пункта “Стадыён “Дынама” да плошчы Мяснікова па 31 снежня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.