Вы тут

Польшча ўдзячна Беларусі за спрашчэнне візавага рэжыму


Аб гэтым на сустрэчы з журналістамі заявіла Рэната Шчэнх, намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, адзначыўшы, што польскі бок таксама дэкларуе гатоўнасць да такога кроку для беларускіх грамадзян.


Сустрэча адбылася ў рамках пасяджэння Беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва. У яе рабоце прынялі ўдзел 42 спецыялісты з дзвюх краін.

Як паведаміў старшыня камісіі з беларускага боку, намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, сустрэча — адно з ключавых мерапрыемстваў у дыялогу краін для каардынацыі дзейнасці па развіцці прыгранічных рэгіёнаў. Агульная мяжа краін з'яўляецца граніцай ЕС і ЕАЭС, што, па словах Рэнаты Шчэнх, ставіць перад краінамі асаблівыя задачы.

— З моманту правядзення мінулага пасяджэння камісіі ў польскім Аўгустове ў маі 2017 года бакамі было нямала зроблена для ўдасканалення дагаворна-прававых баз двухбаковага супрацоўніцтва. У стадыі падрыхтоўкі да падпісання каля дзесяці дагавораў трансгранічнай тэматыкі, і мы будзем імкнуцца забяспечыць іх рэалізацыю ў найбліжэйшы час, — сказаў Яўген Шастакоў.

Акрамя таго, наша краіна зацікаўлена ў прыцягненні сродкаў з еўрапейскіх фондаў для рэалізацыі перспектыўных праектаў, у тым ліку ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Украіна — Беларусь 2014—2020».

— Са свайго боку мы на працягу апошніх гадоў паслядоўна спрашчаем парадак уезду на сваю тэрыторыю для грамадзян больш як 80 краін, уключаючы краіны Еўрасаюза і, зразумела, Польшчы, — падкрэсліў намеснік міністра.

Вынікам пасяджэння міжурадавай камісіі стаў пратакол, які будзе праграмным дакументам на наступны год. Паміж краінамі ўжо ажыццяўляюцца праекты па развіцці прыгранічнай інфраструктуры, а гэта пагадненне паспрыяе працягу такой дзейнасці.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.