Вы тут

«Люблю за прыгожую родную мову»


Алена Слічонак, дырэктар сярэдняй школы № 2 г. Глуска:


— Перыядычна выпісваю «Звязду» з канца 80-х, але часцей купляю яе ў кіёску. У любым выпадку ўсё, што друкуецца на яе старонках, адсочваю рэгулярна. Такой вернасці ў мяне няма ні да адной іншай газеты. Добра памятаю яшчэ той час, калі «Чырвоная змена», якая зараз выходзіць у складзе «Звязды», карысталася неверагоднай папулярнасцю ў школьнікаў, і яе шмат хто выпісваў. Сёння моладзь таксама чытае, праўда, часцей за ўсё ў інтэрнэце. Але, мне здаецца, у любога чалавека перыядычна ўзнікае жаданне ўзяць у рукі «жывую» газету і пагартаць яе. Гэтыя стасункі ніколі не заменіць інтэрнэт.

«Звязда» падабаецца за выразнасць і даступнасць інфармацыі, за прыгожую родную мову. Мне, як гісторыку, цікавы яе гістарычны складнік. Шмат чаго з гэтага матэрыялу можна выкарыстоўваць як на ўроках, так і ўвогуле ў жыцці. А яшчэ вельмі люблю звяздоўскія карысныя парады. У мяне свой дом, і я з задавальненнем бяру на ўзбраенне ўсё, што датычыцца хатняй гаспадаркі. «Звязда» — адна з маіх любімых газет, і я спадзяюся, што ў будучым на яе старонках з'явіцца яшчэ болей артыкулаў пра цікавых людзей, папулярныя музычныя гурты. Гэта ўсё ёсць, але хочацца, каб было болей.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.