Вы тут

Фэст лікёру і віна


Пройдзе ў правінцыі Сычуань.


Міжнародны фестываль лікёру і віна пройдзе ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Фестываль будзе праходзіць з 17 па 21 снежня ў горадзе Ібінь гэтай правінцыі.  У ім возьмуць удзел больш за сто лікёрагарэлачных кітайскіх кампаній, уключаючы вядомыя брэнды "Маатай" і "Улян’е", а таксама звыш 60 вінных кампаній з больш чым 20 краін свету, уключаючы ЗША, Францыю, Італію і Іспанію.

Мерапрыемства праводзіцца Кітайскай асацыяцыяй вытворцаў алкагольнай прадукцыі пры падтрымцы Кітайскай федэрацыі лёгкай прамысловасці.  У яго рамках, як чакаецца, будуць прадстаўлены больш за тысячу алкагольных і вінных брэндаў з розных куткоў свету.

"Кітайскі рынак алкагольных напояў адкрыты для ўсяго свету, і мы спадзяемся падзяліцца культурай кітайскіх напояў з усім светам з дапамогай больш цесных зносін", - адзначыў намеснік старшыні, адказны сакратар асацыяцыі Сун Шуюй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?