Вы тут

У Наваполацку хлопец атрымаў апёкі пры пажары ў ваннай


У Наваполацку малады чалавек атрымаў апёкі цела ў выніку ўспышкі газапаветранай сумесі ў кватэры, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Інфармацыя аб атрыманні тэрмічных апёкаў жыхаром Наваполацка паступіла выратавальнікам 9 снежня ў 7.55 ад дзяжурнага ўрача гарадской бальніцы. Паводле папярэдняй версіі, 21-гадовы сын гаспадыні кватэры атрымаў апёкі цела ў выніку ўспышкі газапаветранай сумесі.

Па словах пацярпелага, 8 снежня ён фарбаваў ванну, затым зачыніў дзверы і выйшаў. А калі вярнуўся і ўключыў святло, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. У выніку пажару малады чалавек атрымаў апёкі 1-2 ступені (10% цела). Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі яго шпіталізавалі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».