Вы тут

У пагадненні з Расіяй аб узаемным прызнанні віз знойдзены кампрамісы


Пры падрыхтоўцы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз бакі змаглі знайсці разумны баланс кампрамісаў. Такое меркаванне журналістам выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае БЕЛТА.


"Гэта баланс кампрамісаў. Розныя варыянты былі, але я лічу, што ў канчатковым выніку дасягнуты прымальны для ўсіх бакоў варыянт", - заявіў міністр.

Паводле яго слоў, для беларускага боку было галоўным, каб грамадзяне трэціх краін маглі бесперашкодна праязджаць сумесную граніцу. "У нас ёсць агульная граніца ў рамках Саюзнай дзяржавы, яе ахова забяспечваецца надзейным чынам. З'яўляючыся транзітнай дзяржавай, мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб наша сумесная граніца была не перашкодай, а забяспечвала магчымасць свабоднага перамяшчэння. Нам здаецца, што гэта пагадненне дае такую магчымасць", - сказаў Уладзімір Макей.

Як было заяўлена ў канцы лістапада, Беларусь і Расія ўзгаднілі ўсе пытанні па падрыхтоўцы пагаднення аб узаемным прызнанні віз. "Усе тэхнічныя моманты ліквідаваны. Сёння высокая гатоўнасць да падпісання гэтага дакумента", - паведаміў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка.

Работа над праектам дакумента прадаўжалася паўтара года. Яго плануецца падпісаць на пасяджэнні саюзнага Саўміна, якое адбудзецца 13 снежня ў Брэсце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».