Вы тут

Мужчына тройчы за дзень скакаў пад цягнік мінскага метро і застаўся жывы


Адразу некалькі надзвычайнае здарэнне адбылося ў сталічным метро ў гэтыя выходныя. Як распавёў старшы памочнік Мінскага транспартнага пракурора Дзмітрый Доўгаль, двое мужчын паспрабавалі кінуцца пад цягнік, прычым адзін з іх зрабіў гэта тройчы за дзень.


Па словах Дзмітрыя Доўгаля, 9 снежня а 14:30 на станцыі метро «Спартыўная» пасажыр скочыў на чыгуначныя пуці. Работнікі метрапалітэна экстрана адключылі электраэнергію, вынеслі яго на насілках і выклікалі хуткую. Мужчына быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую клінічную бальніцу, але менш чым праз дзве гадзіны ён зноў кінуўся пад цягнік. На гэты раз на станцыі «Пятроўшчына».

Яго зноў даставілі ў «дзявятку», а вечарам зноў адпусцілі. У 19:25 ён даехаў да станцыі метро «Каменная горка» і трэці раз скокнуў пад цягнік. На гэты раз мужчыну павезлі ў РНПЦ «Навінкі».

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне адбылося ў гэты ж дзень на станцыі «Трактарны завод». У 22.58 мужчына паспрабаваў скокнуць на рэйкі перад цягніком, але яго выратавалі пасажыры, схапіўшы за вопратку і адцягнуўшы ад цягніка. Ён быў дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

mlyn.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».