Вы тут

“Дзікая лекцыя: правілы суіснавання ў ваўчынай сям’і” пройдзе ў IMAGURU


Чалавецтва ведае шмат таямнічых гісторый пра воўка. Якія з іх праўда, а якія — проста міф? Як уладкаваная ваўчыная зграя? Якія ў ваўкоў адносіны паміж сабой? Як яны выкарыстоўваюць сваю тэрыторыю? У чым адрозненні паміж ваўкамі, якія жывуць у розных экалагічных умовах? "Дзікая лекцыя: правілы жыцця ў ваўчынай сям'і” прыадкрые заслону ў сямейных справах аднаго з самых загадкавых жыхароў нашай планеты.


У якасці галоўных спікераў выступяць спецыялісты з Расійскай акадэміі навук: Хасэ Антоніо Эрнандэс-Бланка, палявы заолаг, кандыдат біялагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута праблем экалогіі і эвалюцыі (ІПЭЭ) РАН, спецыяліст па паводзінах і экалогіі буйных драпежных млекакормячых у натуральным асяроддзі; Андрэй Паяркаў, заолаг, кандыдат біялагічных навук, спецыяліст па буйных драпежных млекакормячых, старшы навуковы супрацоўнік ІПЭЭ РАН; Марыя Чыстаполава, вядучы інжынер ІПЭЭ  РАН.

Лекцыя адбудзецца 13 снежня ў клубе IMAGURU (Мінск, вул. Фабрыцыуса 4). . Пачатак у 19.00

Уваход бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.