Вы тут

Мінчанін пазычаў буйныя сумы і траціў іх на стаўкі ў букмекерскіх канторах


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы быў затрыманы 34-гадовы мужчына, які пазычаў грошы на розных падставах.


Міліцыянеры ўстанавілі, што работнік аднаго з прадпрыемстваў у дзень атрымання зарплаты пазычаў на розных падставах у сваіх калег грашовыя сродкі. Неаднаразова спасылаўся на тое, што яны патрэбныя то на рамонт машыны, то на лекі. Сумы браў ад 100 рублёў да 1 700 долараў. Але вяртаць грошы калегам ён не спяшаўся. На дадзены момант супрацоўнікам міліцыі вядома аб дзесяці пацярпелых. Як патлумачыў сам затрыманы, атрыманыя грошы ён траціў на стаўкі ў букмекерскіх канторах, паведамілі ў Партызанскім РУУС г. Мінска.

Заведзена крымінальная справа за махлярства, фгуранту можа пагражаць пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?