Вы тут

Мінлясгас: Больш за 20 парушальнікаў выявілі камеры фіксацыі за тыдзень


Толькі за мінулы тыдзень з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі было выяўлена 22 парушальнікі. Большасць выпадкаў -- 14 – было зафіксавана на Гродзеншчыне, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Усяго з пачатку года з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі супрацоўнікам дзяржаўнай лясной аховы ўдалося прыцягнуць да адказнасці ўжо больш за 450 парушальнікаў ляснога заканадаўства.

Статыстыка паказвае, што часцей за ўсё беларусы парушаюць тры артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: арт 15.30 “Забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці”; арт. 15.29 “Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках”; арт. 15.28 “Незаконны збор і (або) знішчэнне ляснога подсцілу, жывога надглебавае покрыва, зняцце (знішчэнне) ўрадлівага пласта глебы”.

Службовыя асобы дзяржаўнай лясной аховы працягваюць сачыць за захаваннем ляснога заканадаўства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».