Вы тут

Які падатак павінны плаціць Дзяды Марозы і Снягуркі


Для такіх артыстаў стаўка — усяго толькі 92 рублі ў месяц.

Набліжаюцца Новы год і Каляды. Для ўсіх зімовыя святы — гэта час цудаў, час казачных герояў. І як жа без Дзеда Мароза і Снягуркі? Падчас навагодніх свят яны карыстаюцца асаблівым попытам. Дзядуля і яго ўнучка частыя госці ў людзей, ды і ў арганізацыях.


Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску напярэдадні надыходзячых свят рэкамендуе «гуляць — па-сумленнаму». Грамадзянам, якія хочуць зарабіць на навагоднім настроі, трэба заплаціць адзіны падатак і толькі потым адпраўляцца на ранішнікі, вечарынкі і карпаратывы.

Таксама ў цяперашні час такімі відамі дзейнасці, як:

  • музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў;
  • дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкаў, выканаўцаў размоўнага жанру, якія выступаюць індывідуальна;
  • аказанне паслуг тамадой;
  • дзейнасць, звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, новым годам і іншымі святамі, незалежна ад месца іх правядзення;
  • фотаздымка, выраб фатаграфій;
  • відэаздымка,

грамадзяне могуць займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка пры ўмове самастойнага ажыццяўлення дзейнасці без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных дагаворах. Але да пачатку аказання паслуг трэба звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства з паведамленнем, паказаўшы ў ім від дзейнасці, перыяд занятку і месца яго ажыццяўлення. Потым неабходна стаць на ўлік у падатковым органе і заплаціць адзіны падатак (да пачатку аказання паслуг) за той перыяд (месяц), у якім будзе ажыццяўляцца дзейнасць.

У горадзе Мінску стаўкі адзінага падатку ўстаноўлены рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. У цяперашні час стаўка адзінага падатку для фізічных асоб у месяц па відах дзейнасці складае: музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў; дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкаў, выканаўцаў размоўнага жанру, якія выступаюць індывідуальна; аказанне паслуг тамадой; арганізацыя пахаванняў і аказанне звязаных з імі паслуг; дзейнасць, звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі, незалежна ад месца іх правядзення, — 92,0 рубля, фотаздымка, выраб фатаграфій — 110,0 рубля, відэаздымка падзей — 126,0 рубля.

Занятак нелегальнай дзейнасцю прадугледжвае адказнасць. Так, за няўплату або няпоўную аплату адзінага падатку пры аказанні гэтых відаў паслуг фізічнымі асобамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе штрафу. Падрабязную інфармацыю па пытанні аплаты адзінага падатку фізічнымі асобамі можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па месцы жыхарства (рэгістрацыі) альбо па тэлефонах: 189 (стацыянарная сетка), 229-79-79.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дзед Мароз і Снягурка, гуляйце па-сумленнаму!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.