Вы тут

У Нацыянальным архіве працуе выстаўка «Абвяшчэнне рэспублікі. Год 1919»


«Абвяшчэнне рэспублікі. Год 1919» — так называецца новая выстаўка, якая пачала працаваць у Нацыянальным архіве (месціцца ён у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, але трапіць менавіта ў архіў можна далёка не кожнаму). На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 арыгінальных дакументаў 1918—1919 гадоў, якія раскрываюць працэс станаўлення тагачаснай дзяржаўнасці. Першая сусветная вайна, Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі, польска-савецкая вайна аказалі значны ўплыў на стварэнне беларускай рэспублікі. А 1 студзеня 1919 года была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — адзін з важных этапаў сучаснай дзяржаўнасці.


На выстаўцы прадстаўлены дакументы Беларускага нацыянальнага камісарыята, Маніфест аб абвяшчэнні ССРБ і стварэнні Часовага рабоча-сялянскага кіраўніцтва і шмат іншага. Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў ДАНІЛОВІЧ тлумачыць:

— Нам трэба шмат увагі аддаваць падзеям, звязаным з гісторыяй беларускай дзяржаўнасці. Асаблівую цікавасць, безумоўна, выклікае найноўшы перыяд, час станаўлення менавіта беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Падаецца, пры падтрымцы архівістаў нам удаецца праз дакументальныя матэрыялы паказаць тое, наколькі гэта быў складаны, цяжкі працэс і колькі зрабілі для яго рэалізацыі прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху, прадстаўнікі савецкага кіраўніцтва. Яны надзвычай плённа папрацавалі дзеля станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Са свайго боку, як гісторык я перакананы, што нельга спрошчана глядзець на гэты працэс, на стварэнне савецкай дзяржаўнасці — маўляў, гэта была проста ініцыятыва з Масквы. Зараз, маючы магчымасць паглядзець на гістарычныя дакументы і матэрыялы, можна ўбачыць, якая велізарная праца была зроблена Беларускім нацыянальным камісарыятам, які дзейнічаў пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў РСФСР. Так, не ўсё было проста. Спачатку ўтварылі ССРБ, абвясціўшы гэта. Потым утварылі Беларуска-літоўскую ССР. І тут галоўную ролю адыгралі геапалітычныя стасункі, у якіх апынуліся рэспублікі. З гістарычных дакументаў мы бачым, што мясцовыя дзеячы, напрыклад Чарвякоў, працягвалі мэтанакіраваную работу па сцвярджэнні неабходнасці беларускай дзяржавы. Як вынік — тое, што адбылося ў ліпені 1920 года, — прынята дэкларацыя аб незалежнасці нашай краіны. Далей пачалося паступальнае развіццё беларускай савецкай дзяржаўнасці. Яно таксама ішло няпроста. Тэрыторыя ССРБ у выніку Рыжскага мірнага дагавора спачатку была абмежавана — засталося толькі 6 паветаў Мінскай губерні. Аднак адбыліся ўзбуйненні краіны ў 1924, 1926 гадах. У 1939 годзе адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, і для нас гэта быў акт гістарычнай справядлівасці.

Таксама на выстаўцы цікава будзе азнаёміцца з анкетамі некаторых бацькоў-заснавальнікаў нашай дзяржаўнасці таго часу — Змітра Жылуновіча, Алеся Чарвякова, успамінамі Яўсея Канчара і многіх іншых — тых, хто стаяў на чале беларускага палітычнага жыцця.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: Час станаўлення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». 

Грамадства

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Ко ІІ Европейским играм готовятся не только спортсмены, но и туркомпании.