Вы тут

Рэйтынг продажу выданняў на беларускай мове ад «Белкнігі»


У сістэме кнігарняў «Белкнігі» падведзены рэйтынг продажу выданняў на беларускай мове за студзень — лістапад. Лідзіруе «Дзіцячы атлас Беларусі» — пазнавальная кніга выдавецтва «Мастацкая літаратура». У гэтай кнігі знайшлося 636 пакупнікоў па ўсёй краіне.


А што яшчэ найболей набывалі за гэты перыяд у болей як 100 «пунктах» «Белкнігі»? «Гэта Беларусь, дзетка!» — 493 асобнікі. А яшчэ — раман «Ноч» Віктара Марціновіча, зборнік «Беларускія казкі» і «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча. Дарэчы, у рэйтынгу продажаў — чатыры кнігі У. Караткевіча: акрамя згаданай аповесці — «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Калі «Дзікага палявання караля Стаха» прададзена 288 экзэмпляраў, то раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» набылі ўсяго 42 пакупнікі.

Сярод кніг (у рэйтынг уключана 45 назваў з дыяпазонам продажаў ад 636 да 28 экзэмпляраў) дзіцячых пісьменнікаў у лідарах — гісторыка-краязнаўчая кніга Міколы Маляўкі «Спадчына, або каб не стаць манкуртам» (прадалі 157 асобнікаў) і зборнік вершаў Міколы Чарняўскага «Колькі ў сонейка сяброў!» (кнігу набылі 132 чалавекі). Такія ўжо зацікаўленні тых, хто не шкадуе свой рубель на набыццё кніг для сябе і для сваіх дзетак.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Найболей чытаюць «Дзіцячы атлас Беларусі»

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

Была ў Купалы... Купалінка.

Калейдаскоп

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?