Вы тут

Журналісты расійскіх СМІ наведваюць Беларусь


Амаль 90 супрацоўнікаў газет, тэлеканалаў, інтэрнэт-выданняў, інфармацыйных агенцтваў і нават блогеры прымаюць удзел у чарговым прэс-туры па нашай краіне. На беларускую зямлю прыехалі прадстаўнікі рэгіянальных, федэральных і саюзных СМІ Расійскай Федэрацыі.


Нацыянальны прэс-цэнтр арганізаваў для калег насычаную тыднёвую праграму. Журналісты наведаюць Віцебскую, Мінскую вобласці і сталіцу. Ім пакажуць вядучыя прадпрыемствы гэтых рэгіёнаў, якія маюць моцныя эканамічныя сувязі з Расіяй у разнастайных сферах: паліўна-энергетычнай, аўтамабілебудаўнічай, сельскагаспадарчай («Нафтан», МЗКЦ, «Амкадор», «Штадлер Мінск» і іншыя).

Акрамя таго, у праграме візіту — знаёмства з Паркам высокіх тэхналогій, комплексам «Мінск-Арэна», адноўленым стадыёнам «Дынама». Аб падрыхтоўцы Беларусі да ІІ Еўрапейскіх гульняў раскажа міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і дырэктар фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін. Завяршыцца вандроўка па Беларусі сустрэчай журналістаў (да іх таксама далучацца расійскія эксперты і палітолагі) з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.

Суправаджаць расійскіх журналістаў, акрамя супрацоўнікаў Нацыянальнага прэс-цэнтра, будуць калегі з вядучых рэспубліканскіх СМІ.

Як праходзіць прэс-тур, чытайце на працягу тыдня на сайце «Звязды».

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Беларусь вачыма расіян

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.