Вы тут

Google паведаміла аб уцечцы дадзеных 52 мільёнаў карыстальнікаў Google+


"Чужыя" распрацоўшчыкі мелі несанкцыянаваны доступ да дадзеных 52,5 мільёна карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Google+ з-за праграмнай недапрацоўкі, гаворыцца ў паведамленні кампаніі Google, піша meduza.io.


У сувязі з выяўленай уцечкай было прынята рашэнне паскорыць закрыццё сацсеткі на чатыры месяцы: яна спыніць працу ў красавіку 2019 года. У той жа час у Google падкрэслілі, што не знайшлі пацверджання нядобрасумленнага прымянення скампраметаванай інфармацыі.

Аб закрыцці Google+ было абвешчана ў пачатку кастрычніка. Тады ж Google паведамляла аб уцечцы дадзеных 500 тысяч акаўнтаў, іх таксама маглі бачыць "чужыя" распрацоўшчыкі.

Да Google+ кампанія Google двойчы няўдала спрабавала стварыць сацыяльную сетку - гэта былі праекты Orkut і Google Wave, якія таксама былі зачыненыя праз некалькі гадоў пасля запуску.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.