Вы тут

У Беразіно невядомы скраў і спаліў аўто


Невядомы скраў аўто ў Беразіно і спаліў яго, таксама ён скраў грошы з банкаўскай карткі, якую пакінулі ў салоне машыны, паведамляецца на сайце УУС Мінаблвыканкама.


Невядомы зламыснік скраў у Беразіно аўтамабіль Volvo V40. Пры гэтым яму не прыйшлося узломваць аўто, так як гаспадар прыпаркаваў на ноч незачыненую машыну з ключамі ў замку запальвання. Падобна на тое, што на начной лясной дарозе згоншчык урэзаўся ў дрэва. У выніку ён кінуў і спаліў машыну. Матэрыяльны ўрон ацэнены на суму ў Br6 тыс.

У салоне мужчына знайшоў банкаўскую картку. Побач была запіска з пін-кодам. Пасля знішчэння аўто ён зняў з карты Br940.

Пакуль асоба злачынцы невядомая. Аднак ён трапіў на запісы камер.

Усіх, хто можа аказаць дапамогу ва ўстанаўленні асобы мужчыны, праваахоўнікі просяць звязацца з аператыўна-дзяжурнай службай Бярэзінскага РАУС. Кантактныя тэлефоны: 8 (01715) 5-68-69, 8 (01715) 5-57-78, 8 (029) 356-78-01, 8 (029) 505-18-14. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Фота uvd-mo.gov.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.