Вы тут

Спатканне ў сауне скончылася крадзяжом грошай


У Першамайскі РУУС сталіцы ад мінчаніна паступіла заява аб крадзяжы грашовых сродкаў, якія знаходзіліся ў кішэні штаноў. Усё адбылося ў адной з гарадскіх саунаў.


Міліцыянеры ўстанавілі, што напярэдадні заяўнік і яго сябар вырашылі знайсці новых сяброў праз сацыяльныя сеткі. Маладыя людзі пазнаёміліся з двума дзяўчынамі і запрасілі іх на спатканне ў сауну. Кампанія адзначыла знаёмства моцнымі напоямі, што прытупіліся пільнасць маладых людзей. Яны без боязі пакідалі свае асабістыя рэчы без нагляду, бо новыя знаёмыя паспелі ўвайсці ў давер. У адзін момант малады чалавек выявіў прапажу грашовых сродкаў з кішэні штаноў у памеры больш за 1000 рублёў. Аказалася, што ўзбагаціцца за чужы кошт вырашыла адна з запрошаных прадстаўніц прыгожага полу -- 23-гадовая непрацуючая мінчанка, паведамілі ў Першамайскім РУУС г. Мінска.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж, фігурантка можа атрымаць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, альбо ж арышт або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».