Вы тут

Краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя не дамовіліся перайсці на адзіны час


Прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі і транспарту Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Фінляндыі абмеркавалі ў Таліне пытанне пераходу на адзіны час, але да канкрэтнай дамоўленасці пакуль не прыйшлі. Аб гэтым паведамляе агенцтва РІА Навіны са спасылкай на прэс-службу Міністэрства эканомікі і камунікацый Эстоніі.


Дыскусія аб мэтазгоднасці практыкі пераводу гадзіннікаў на летні і зімовы час у гэтым годзе стала адным са спрэчных пытанняў у краінах Еўрасаюза. З заклікам адмовы ад гэтай практыкі выступіў у лютым Еўрапарламент, аргументуючы яго тым, што навуковыя даследаванні не даказалі нейкага пазітыўнага ўздзеяння, але ўказалі на негатыўныя вынікі пераводу гадзіннікаў для здароўя чалавека, сельскай гаспадаркі і бяспекі дарожнага руху. З вясны па ўсёй тэрыторыі Еўрасаюза па гэтым пытанні праходзілі грамадскія кансультацыі.

Удзельнікі талінскай сустрэчы прыйшлі да высновы, што неабходна паглыбіць супрацоўніцтва па гэтым пытанні.

Фінляндыя, напрыклад, аддае перавагу зімоваму часу, у той час як Латвія і Літва выбіраюць летні. У выніку Эстонія, якая знаходзіцца з усімі трыма ў адным часавым поясе, апынулася ў цяжкім становішчы.

ЕС адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў у тым выпадку, калі большасць краін-удзельніц падтрымае гэта рашэнне і ўдасца забяспечыць пераход ва ўсім саюзе.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.