Вы тут

У Мінску 1,9 тыс. шматдзетных сем'яў змогуць пабудаваць жыллё ў 2019 г.


У праект інвестыцыйнай праграмы Мінска на 2019 год закладзены сродкі, якія пасадзейнічаюць будаўніцтву жылля для 1896 шматдзетных сем'яў. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Дзмітрый Гурыненка на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае БЕЛТА.


"На аб'екты інжынерна-транспартнай інфраструктуры праектам інвестыцыйнай праграмы на 2019 год прадугледжана Br172 млн. Гэтыя сродкі дапамогуць выканаць гадавое заданне па забеспячэнні жыллём 1896 шматдзетных сем'яў. Цяпер камітэтам будаўніцтва рыхтуецца праект рашэння Мінгарвыканкама па ўводзе жылых дамоў у 2019 годзе", - сказаў Дзмітрый Гурыненка.

Асноўнай тэрыторыяй, якая асвойваецца для ўзвядзення жылля, ён назваў Фрунзенскі раён сталіцы. Тут плануецца забудоўваць участкі на месцы былой вёскі Сухарава, вайсковай часці ў Масюкоўшчыне. У Ленінскім раёне пачнецца актыўная фаза асваення мікрараёнаў Лошыца-5, Лошыца-6, Лошыца-8/1, Лошыца-9, у Заводскім - раён вуліц Шышкіна, Бабушкіна і інш.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.