04 снежня, пятніца

Вы тут

Лукашэнка: Мы хацелі б, нарэшце, зняць эканамічныя агароджы


Прэзідэнт сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам.

Адной з асноўных тэм перамоў стала адкрыццё еўрапескага рынку беларускім кампаніям, якое, на думку Прэзідэнта, пакуль даецца не так проста.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што традыцыйна сустракаецца з пасламі, якія працуюць у нашай краіне, каб разумець перспектывы адносінаў Беларусі са значнымі дзяржавамі, адной з’яўляецца для нас і Германія. Прэзідэнт падкрэсліў: “Германія нас вельмі цікавіць у сувязі з тым, што, па-першае, немцы нас разумеюць, успрымаюць. Па-другое, гэта тэхналагічная, магутная краіна, і мы зацікаўлены ў інвестыцыях і тэхналогіях вашай краіны. А таксама ў нас існуе шэраг іншых інтарэсаў, пра якія я гатовы з вамі сёння пагаварыць”.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што чакае ад гэтай сустрэчы поўнай яснасці, чаго б Германія хацела ад Беларусі. “І я шчыра вам скажу, чаго бы мы хацелі атрымаць ад Германіі і ад Еўрасаюза”,  — сказаў Аляксандр Лукашэнка і дадаў, што наш прынцып адзіны — з суседзямі, якім з’яўляецца і ЕС, трэба будаваць адносіны і жыць нармальна.

Прэзідэнт падкрэсліў, што не трэба ставіць Беларусь перад выбарам: Захад ці Усход? Наша краіна будуе мірную палітыку, сыходзячы з нацыянальных інтарэсаў і ўлічваючы інтарэсы нашых суседзяў. “Мы ніколі не станем асяродкам напружаннасці ў Еўропе”, — запэўніў Лукашэнка.

“Мы ніколі не будзем праблемай для Еўрапейскага саюза, у тым ліку і для Германіі. Тое ж самае мы б хацелі ад Германіі. Мы хацім, каб Германія, разумеючы нас, рабіла канкрэтныя крокі насустрач. Гэта ж ненармальна, калі мы адкрытая краіна для ўсяго Еўрапейскага саюза, а нават гандляваць з вамі не можам, бо вы агароджу выставілі. І нават да агароджы нікога не падпускаеце. Горш, чым у Трампа з Мексікай, сцяна выбудаваная. Толькі яна нябачная, эканамічная. Таму мы хацелі б, каб мы нарэшце знялі гэтыя агароджы і, калі Еўрапейскі саюз так прыхільны да рыначнай эканомікі, ну чаго ж агароджвацца”, — выказаў сваё меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра палітычныя і эканамічныя адносіны, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар заўважыў, што гэты год найбольш паспяховы і важны ў нашым двухбаковым супрацоўніцтве. Пасля размовы з Прэзідэнтам спадар пасол пракаментаваў, што неабходна ідэнтыфікаваць прыярытэтныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, перш за ўсё, у сферы эканомікі. У шэраг галін, якія цікавяць, уваходзіць захаванне пазітыўнага інвестыцыйнага клімату Беларусі. Важна, каб і далей адносіны Беларусі і ЕС развіваліся канструктыўна і паспяхова, як і сёння.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.

Грамадства

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Мы вырашылі распытаць спецыяліста.  

Грамадства

Што хвалюе педагогаў?

Што хвалюе педагогаў?

​Якія крытэрыі робяць датэрміновую прафесійную пенсію — недасягальнай...