Вы тут

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Польшчы


Міжнародны конкурс песні дзіцячае "Еўрабачанне" ў наступным годзе прыме Польшча, паведаміла дзяржаўнае Польскае тэлебачанне, піша sputnik.by.


Раксана Венгель (Польшча).

"Польскае тэлебачанне арганізуе конкурс дзіцячае "Еўрабачанне-2019", - гаворыцца ў паведамленні ў афіцыйным запісе тэлебачання ў Twitter.

Па словах кіраўніка TVP Яцэка Курскага, краіна гатовая да мерапрыемства не толькі арганізацыйна, але і творча.

"Я ўпэўнены, што дзіцячае "Еўрабачанне" ў 2019 годзе запомняць на доўгія гады - гэтак жа, як і дзіўнае выступленне Раксаны Венгель, якое, безумоўна, увойдзе ў гісторыю конкурсу", - сказаў ён.

Спявачка з Польшчы, 13-гадовая Раксана Венгель, атрымала перамогу на конкурсе ў Мінску ў 2018 годзе. Юная спявачка выканала кампазіцыю пад назвай "Anyone I Want To Be", а на першым месцы апынулася дзякуючы гледачам: журы не ўключыла яе ў топ-3.

Па правілах дзіцячага "Еўрабачання" перамога не надзяляе краіну правам правядзення наступнага конкурсу (у адрозненне ад "дарослага"), рашэнне прымаецца зыходзячы з пададзеных заявак.

Нагадаем, удзельнік конкурсу ад Беларусі Даніэль Ястрэмскі на конкурсе 2018 года па выніках галасавання апынуўся на 11-м месцы.

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.