Вы тут

Скульптурныя работы Дзмітрыя Аганава прадставяць у Мінску


Персанальная выстава "Я і мой час" беларускага скульптара Дзмітрыя Аганава адкрыецца 17 снежня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", паведаміла дырэктар галерэі Марына Татарэвіч.


У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 30 работ, выкананых у бронзе, камені і шкле. "Уся творчасць Дзмітрыя Аганава напоўнена глыбокай філасофскай думкай. Скульптар звяртаецца да архетыпічных вобразаў, адвечным пытанням пра сэнс жыцця і стварэнне свету. Яго цікавяць праблемы міжкультурнага дыялогу, на якім будавалася гісторыя, развіваліся культура і цывілізацыя. Працуючы з міфамі і знакамі, мастак спрабуе даць ім сучасную трактоўку, адыходзячы ад стылізацыі, іранічнасці", - адзначыла дырэктар галерэі.

Выстава "Я і мой час" будзе доўжыцца па 6 студзеня.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.