Вы тут

Румас: Мы цэнім рашэнне Судана аб адкрыцці дыппрадстаўніцтва ў Мінску


Беларусь высока цэніць рашэнне суданскага кіраўніцтва аб адкрыцці дыппрадстаўніцтва ў Мінску. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на адкрыцці пасольства Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь, перадае БЕЛТА.


"Мы шчыра рады, што на адкрыцці пасольства Судана прысутнічае асабіста кіраўнік суданскай дзяржавы. Гэта выключна важны выпадак для нашай практыкі, які з'яўляецца пацвярджэннем высокага ўзроўню сувязей і ўзаемаразумення паміж кіраўніцтвам нашых краін", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Вітаючы назначэнне пасла Судана ў Беларусі, ён пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку аказваць усё неабходнае садзейнічанне рабоце пасольства. Пацвярджэннем таго, што для суданскага боку расчынены ўсе дзверы, з'яўляецца ўручэнне паслом адразу пасля прыбыцця ў Мінск даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, а таксама праведзеныя сустрэчы кіраўніка суданскай дыпмісіі са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, міністрам замежных спраў і іншымі кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі.

Сяргей Румас запэўніў, што Судан застаецца для Беларусі важным партнёрам у Афрыцы. "У нас выдатныя адносіны на ўсіх узроўнях у розных сферах", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».