Вы тут

Прэзідэнт: Беларусь і Расія павінны мець роўныя магчымасці для спартсменаў


Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам спорту Расіі Паўлам Калабковым.


Кіраўнік дзяржавы гасцінна павітаў Паўла Калабкова, адзначыўшы яго дасягненні ў спартыўнай кар’еры. Прэзідэнт звярнуў увагу на пытанне легіянерскага статусу беларусаў у чэмпіянаце Расіі. “Я дзякую вам, што ў нас ёсць рух у прыраўнаванні беларусаў да расіян, каб тут не было адрозненняў. Па хакеі быццам бы вырашылі праблему, але, я думаю, трэба рухацца і па іншых відах спорту. Нам не трэба баяцца, што будуць думаць іншыя дзяржавы, калі яны хочуць мець роўныя правы, трэба ўступаць у Саюз Беларусі і Расіі, тады будуць роўныя правы для спартсменаў і гэтак далей, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — То бок гэта добры прыклад, і ў гэтым напрамку рухацца трэба. Тым больш што я не думаю, што мы праблемы нейкія, нават маленькія, гэтым самым ствараем для расіян”.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: “Хачу, каб у нас складваліся добрыя адносіны ўзаемадапамогі. Нам дапамога патрэбна будзе перад Алімпіядай, асабліва па базам, трэба рабят трэніраваць там, ва Уладзівастоку. Я думаю, вы і самі там будзеце рыхтавацца. Усё-такі бліжэй да Японіі (Летнія Алімпійскія гульні 2020 года пройдуць у Токіа — Аўт.). І для нас, і для Алімпіяды гэта вельмі важна. Калі нешта трэба расіянам… Хаця вельмі шмат прыязджаюць дзетак вашых і дарослыя каманды, і хакейныя, і іншыя на нашы базы трэніравацца. Ну, верагодна, тут таннее. І іх задавольваюць тыя ўмовы, якія тут створаны. У нас ніколі не было ніякіх пытанняў і перашкод для гэтага”.

Да таго ж сёння адбываецца чарговае пасяджэнне калегій Мінспортаў Беларусі і Расіі. На ім абмяркуюць правядзенне сумесных збораў у рамках падорыхтоўкі да Другіх Еўрапейскіх гульняў і іншыя пытанні, а таксама плануюць падпісаць Праграму супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры і спорту паміж профільнымі міністэрствамі на 2019-2020 гады.

Павел Калабкоў падзяліўся, што расійскія спартсмены расказвалі пра якасць беларускіх спартыўных аб’ектаў і спаборніцтвы высокага ўзроўню, якія на іх праводзяцца. Яны з задавальненнем праводзяць зборы ў нашай краіне. “З кожным годам мы павялічваем колькасць спартсменаў, якія прыязжаюць з боку Беларусі ў Расію, так і расіян, якія тут трэніруюцца. Таму адзначаем высокую якасць”. Таксама Калабкоў адзначыў добрыя кантакты з беларускім калегай. Пасля размовы з Прэзідэнтам ён дадаў для журналістаў: “Я даўно не быў у Мінску. І прыемна, што сапраўды вельмі шмат робіцца для спорту. Горад надзвычайна прыгожы, шмат добрых спартыўных збудаванняў”.

Нагадаем, што нядаўна былі знятыя абмежаванні на ўдзел беларускіх спартсменаў ва ўсерасійскіх спартыўных спаборніцтвах па хакеі. Тым часам маюцца аналагічныя праекты нарматыўна прававых актаў па зняцці абмежаванняў у баскетболе, водным поле, валейболе, гандболе, рэгбі, хакею на траве і з мячом, футболе. Праз некалькі тыдняў гэтыя дакументы ўступяць у сілу.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».