Вы тут

700 кілаграмаў псіхаактыўных рэчываў канфіскавана ў краіне


Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС, з пачатку года агульны аб'ём канфіскаваных наркатычных сродкаў склаў звыш 675 кілаграмаў, яшчэ 35 кілаграмаў - псіхатропныя рэчывы.


Часцей за ўсё аператыўнікі канфіскоўвалі гашыш (больш за 360 кілаграмаў), марыхуану (260 кілаграмаў) і макавую саломку (больш за 50 кілаграмаў).

Сярод псіхатропных рэчываў у спісе канфіскаванага лідзіруюць альфа-PVP (больш за 15 кілаграмаў) і амфетамін (каля 4 кілаграмаў).

Супрацоўнікі наркакантролю краіны спынілі дзейнасць 6 падпольных наркалабараторый, выявілі 39 памяшканняў, якія былі спецыяльна прыстасаваныя і абсталяваны для вырошчвання раслін з утрыманнем наркотыкаў.

Акрамя таго, за 11 месяцаў гэтага года злачынны наркарынак недалічыўся 257 кілаграмаў насення маку і 865 кілаграмаў некурыльных тытунёвых вырабаў “насвай”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.