Вы тут

Колькасць фотапастак у лясах з пачатку года вырасла на 121 адзінку


Менавіта столькі сродкаў фота- і відэафіксацыі дадаткова ўстанавілі лясгасы ў Гомельскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Усяго арганізацыі галіны выкарыстоўваюць для выяўлення парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства 637 фотапастак. На пачатак года іх колькасць складала 526. Больш за ўсё сродкаў фота- і відэафіксацыі ўстаноўлена ў лясным фондзе Гомельскай (211), Віцебскай (134) і Мінскай абласцей (103).

Эфектыўнасць выкарыстання фотапатсак пацвярджае статыстыка. Так, калі за студзень-лістапад 2017 года з дапамогай сродкаў фотафіксацыі было ўстаноўлена 278 выпадкаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, то за студзень-лістапад гэтага года -- ужо 453. Такім чынам, у 2018 да адказнасці было прыцягнута ў 1,5 разы больш парушальнікаў.

Як ужо паведамлялася раней, часцей беларусы парушаюць тры артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: 15.30 (забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці), 15.29 (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках), 15.28 (незаконны збор і (або) знішчэнне ляснога подсцілу, жывога надглебавае покрыва, зняцце (знішчэнне) ўрадлівага пласта глебы).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?