Вы тут

БДУ запрашае да ўдзелу ў Еўразійскай студэнцкай эканамічнай алімпіядзе


V Еўразійская студэнцкая алімпіяда па аналітычнай эканоміцы і прагназаванні стартуе ў БДУ. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца студэнты 3-5 курсаў профільных факультэтаў ВНУ Беларусі і іншых краін. Каманды павінны складацца з трох ці чатырох чалавек і кіраўніка. Зарэгістраваць каманду можна да 20 снежня па спасылцы.


Алімпіяда ўключае два этапы — завочны і вочны. Першы тур пройдзе з 25 снежня па 25 студзеня. Камандам прапануюць дыстанцыйна выканаць заданне па эканамічным прагназаванні і правесці праблемнае даследаванне. Па выніках першага этапу будуць вызначаны ўдзельнікі другога тура. Яны сустрэнуцца 28 лютага ў фінале інтэлектуальнага спаборніцтва. Фіналістам давядзецца вырашаць аналітычныя эканамічныя задачы прыкладнога характару і прадставіць даклады па выніках даследаванняў, праведзеных у першым этапе. Конкурсныя заданні распрацаваны ў рамках навучальных дысцыплін: “Эканаметрыка прасторавых даных”, “Макраэканоміка”, “Статыстыка”, “Фінансавая аптымізацыя”, “Карпаратыўныя фінансы”, “Макраэканамічны аналіз”.

Арганізатарам інтэлектуальных спаборніцтваў выступіў эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.