Вы тут

Конкурс "Фінансавая і лічбавая адукаванасць пакалення Z" пройдзе ў БДУ


Акцыя накіравана на прафарыентацыйную работу са старшакласнікамі і стымуляванне ў іх цікавасці да вывучэння фінансава-эканамічных пытанняў.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца  старшакласнікі беларускіх школ. Рэгістрацыя каманд у складзе трох-чатырох чалавек і выкладчыка-кансультанта праводзіцца да 20 снежня ўключна па спасылцы.

Інтэлектуальнае спаборніцтва складаецца з двух этапаў. У перыяд з 25 снежня па 25 студзеня пройдзе завочнае тэсціраванне. Удзельнікам неабходна будзе выканаць тэставыя задачы і напісаць міні-эсэ на прапанаваную тэму. Па выніках завочнага тура выбіраюцца найлепшыя каманды для ўдзелу ў фінале конкурсу, які адбудзецца 25 лютага.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі эканамічны факультэт Белдзяржуніверсітэта і Асацыяцыя беларускіх банкаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.