Вы тут

БЧ выпусціла да 2019 года карпаратыўны каляндар са здымкамі сваіх працаўніц


“Дарога - яна мая! ...” - агульны слоган карпаратыўнага календара Беларускай чыгункі на наступны год. Рэалізацыя гэтага праекта - ад задумкі да ўвасаблення - вынік працы творчага калектыву Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі БЧ, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


У ролі мадэляў выступілі чыгуначніцы, якія сталі тварам Беларускай чыгункі на 2019 год. На старонках календара - 12 прадстаўніц розных чыгуначных прафесій на сваіх працоўных месцах: таварны касір, тэхнік-расшыфроўшчык хуткамерных стужак, цягніковай дыспетчар, праваднік пасажырскага вагона, аператар сартавальнай горкі, дзяжурны па пераезду, білетны касір, дзяжурны памочнік начальніка вакзала, дыктар, дэфектаскапіст, дзяжурны па станцыі, энергадыспетчар. Іх адабралі па выніках кастынгу, прычым, вырашальную ролю пры выбары адыгрывалі не толькі знешнія дадзеныя, але і працоўныя поспехі дзяўчат. Паказальна, што сярод асобаў беларускай магістралі-2019 ёсць і прадстаўніцы працоўных дынастый, якія ўключаюць не адно пакаленне чыгуначнікаў, фіналісткі і ўдзельніцы галіновых конкурсаў прафесійнага майстэрства.

Зараз на Беларускай чыгунцы працуюць больш за 26 тысяч прадстаўніц прыгожага полу, гэта амаль трэць усяго калектыву магістралі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота rw.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.