Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


У Грэнландыі заўважылі кліматычную катастрофу

Міжнародная група навукоўцаў высветліла, што на гэтым найвялікшым у свеце востраве за апошнія дзесяцігоддзі значна паскорыліся тэмпы раставання лёду. Прычынай з'яўляецца глабальнае пацяпленне, выкліканае антрапагеннымі выкідамі парніковых газаў, паведамляе Рhуs.оrg.

Даследчыкі прааналізавалі даныя радыёлакацыйнай альтыметрыі, атрыманыя з дапамогай спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання ЕRS, Еnvіsаt і СrуоSаt. Гэты метад дазваляе вызначыць таўшчыню ледзянога покрыва, а таксама змены ў ім з цягам часу. Высветлілася, што ў пачатку 1990-х гадоў вышыня ледзяных шапак у Грэнландыі змянялася нязначна, аднак з 2003-га яна стала імкліва змяншацца. Аб'ёмы лёду скарачаюцца ў заходняй, паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках ледавіковага шчыта, у той час як на поўначы таўшчыня застаецца больш стабільнай.

Паводле слоў навукоўцаў, гэта дэманструе высокую адчувальнасць ледавікоў Грэнландыі да антрапагеннай змены клімату. Талая вада, якая сцякае ў Атлантычны акіян, уплывае на цыркуляцыю вады ў ім, а таксама спрыяе павышэнню ўзроўню мора.


Італьянцы старэюць толькі пасля 75

Старасць у Італіі адкладваецца: навукоўцы з Фларэнтыйскага ўніверсітэта прыйшлі да высновы, што пажылымі італьянцы становяцца толькі пасля 75 гадоў.

Згодна з іх назіраннямі, сённяшнія 65-гадовыя італьянцы па фізічных і разумовых паказчыках адпавядаюць 40—45-гадовым людзям 1980-х гадоў. А на 55 гадоў людзі пачынаюць адчуваць сябе толькі да 75 гадоў. Тыя, хто нарадзіўся ў пачатку ХХ стагоддзя, жылі ў сярэднім па 60—65 гадоў, таму ў 50 ужо маглі лічыцца старымі. З тых часоў чаканая працягласць жыцця ў Італіі павялічылася да 85 гадоў для жанчын і 81 года ў мужчын. Пры гэтым італьянцы даўжэй захоўваюць здароўе і самастойнасць — 50 % жыхароў Італіі ва ўзросце 75—84 гадоў спраўляюцца з паўсядзённымі справамі без старонняй дапамогі.

Улады пакуль ніяк не адрэагавалі на гэтую заяву навукоўцаў. Між тым у многіх еўрапейскіх краінах пенсійная сістэма падладжваецца пад працягласць жыцця грамадзян, якая якраз такі павялічваецца. Напрыклад, у Нідэрландах за пяць гадоў пенсійны ўзрост плануюць падняць да 67 гадоў і трох месяцаў, а ў Бельгіі акрамя павышэння пенсійнага ўзросту пажылым спецыялістам будуць прапаноўваць падпрацоўваць на пенсіі на паўстаўкі.


Датчане будуць катацца на сабаках па аўтадарогах

Міністэрства транспарту Даніі прызнала сабачыя запрэжкі афіцыйным відам транспарту, паведамляе выданне «Еўрапульс».

З 1 студзеня 2019 года ў Даніі на запрэжках можна будзе ездзіць па аўтадарогах і побач з імі. Раней гэта дазвалялася толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Удакладняецца, што гаворка ідзе не толькі аб санках, запрэжаных ездавымі сабакамі, але і аб спецыяльных калясках на колах. Чакаецца, што ў асноўным сабачымі запрэжкамі будуць карыстацца на прагулках і падчас актыўнага адпачынку. Падкрэсліваецца, што язда на сабачых запрэжках у Даніі — традыцыйнае мастацтва.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».