Вы тут

Як праект ВІЕС дапамагае захаваць беларускія рэкі


Да 2030 года нашы вадаёмы адаптуюць да змены клімату і прывядуць у адпаведнасць шостай мэце ўстойлівага развіцця: для гэтага распрацавана новая водная стратэгія Беларусі ў рамках міжнароднага праекта «Водная ініцыятыва Еўрапейскага савета плюс» (ВІЕС), якая фінансуецца ЕС.


За­ха­ван­не  вод­ных рэ­сур­саў —  адзін з га­лоў­ных  пры­яры­тэ­таў  дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі  на­шай кра­і­ны.

Беларусь — сінявокая, краіна прыгожых рэк і азёр — гэта сёння ведае кожны школьнік. Без вады чалавек не можа пражыць больш за тры дні, таму не дзіўна, што мець водныя рэсурсы раўняецца эканамічнай і сацыяльнай выгадзе.

Між тым існуе шмат фактараў, якія пагражаюць якасці вады і, як вынік, здароўю насельніцтва — прамысловая і сельскагаспадарчая дзейнасць, змена клімату і г. д. Менавіта па гэтай прычыне водная бяспека сёння — адзін з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (ЦНДІКВВР) Сняжана Дубянок адзначае, што пад воднай бяспекай маецца на ўвазе надзейнае забеспячэнне насельніцтва і галін эканомікі воднымі рэсурсамі ў дастатковай колькасці і ў прымальнай якасці пры адпаведнай фінансавай даступнасці, ахова насельніцтва і галін эканомікі ад негатыўнага ўздзеяння вод, забеспячэнне добрага экалагічнага стану і статусу водных аб'ектаў.

— Усе гэтыя прынцыпы прапісаны і ў дзейнай воднай стратэгіі Беларусі да 2020 года. У новай жа версіі (да 2030 года) яны будуць дапрацаваны ў адпаведнасці з шостай мэтай устойлівага развіцця і з асаблівасцямі змены клімату, — падкрэсліла спецыяліст.

Да таго ж на тэрыторыі Беларусі працякае сёння сем буйных рэк працягласцю больш за 500 км, шэсць з якіх (акрамя Бярэзіны) з'яўляюцца трансгранічнымі, г. зн. праходзяць па тэрыторыі дзвюх і больш краін. Таму, па словах Сняжаны Дубянок, яшчэ адна важная частка новай стратэгіі — развіццё міжнароднага трансгранічнага супрацоўніцтва.

— Новая стратэгія разглядае пытанні прыцягнення навукоўцаў і грамадскасці да вырашэння водных праблем, а таксама асветы насельніцтва, — расказала эксперт. — Рэалізоўваць жа яе мы плануем у два этапы.

Каардынаваць эфектыўнасць рэалізацыі праекта будзе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

— У гэтым годзе ўжо распачалася вялікая праца па абследаванні патэнцыялу лабараторый, якія займаюцца маніторынгам водных аб'ектаў, складзены пералік абсталявання, што неабходна паставіць у Беларусь у рамках праекта. Налета мы плануем гэты пералік дэталізаваць і правесці тэндар на яго ўстаноўку, а таксама навучэнне персаналу, — адзначыла начальнік аддзела выкарыстання і аховы водных рэсурсаў Мінпрыроды Таццяна Сліж.

Акрамя гэтага, адзначыла спецыяліст, прадугледжана рэалізацыя пілотных праектаў, асноўныя мерапрыемствы якіх будуць праходзіць у басейнах рэк Дняпро і Прыпяць.

Кацярына ЦІТОВА

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Вады — хоць заліся?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.