Вы тут

Англічане таксама знайшлі Атлантыду?


Пошукавая кампанія з Вялікабрытаніі сцвярджае, што змагла знайсці руіны легендарнага патанулага горада непадалёк ад берагоў Іспаніі.


Брытанская пошукавая кампанія Mеrlіn Burrоws заявіла, што знайшла Атлантыду. Як лічаць у кампаніі, яе руіны знаходзіліся каля берагоў Іспаніі. Аднак гэтую заяву варта ўспрымаць з доляй скепсісу, таму што многія эксперты і раней дакладна паказвалі месцазнаходжанне горада, што ў выніку не пацвярджалася. Прадстаўнікі кампаніі настойваюць, што пасля аналізу даных са спадарожнікаў Lаndsаt 5 і Lаndsаt 8, а таксама даных Gооglе Еаrth і работ грэчаскага філосафа яны высветлілі, што страчаны горад знаходзіцца ў Нацыянальным парку Даньяна. Яны прыйшлі да высновы, што гэта месца падыходзіць пад маляўнічыя апісанні Платона.

Генеральны дырэктар Mеrlіn Burrоws Брус Блэкбэрн расказаў, што пошукі ў гэтай галіне вяліся гадамі, і яго работнікі пастаянна шукалі падказкі. Іх цяжкая праца ў выніку прынесла плён, калі яны знайшлі нібыта рэшткі вежаў і храмаў Атлантыды. Гэтыя структуры былі пабудаваныя з бетону, які быў выраблены ад 10 да 12 тысяч гадоў таму, сцвярджаюць супрацоўнікі кампаніі. Як лічыцца, прыкладна ў гэты час і з'явілася Атлантыда. Mеrlіn Burrоws мае намер выпусціць дакументальны фільм, у якім яны хочуць абмеркаваць тое, што палічылі доказам сваіх заяў. Блэкбэрн сцвярджае, што яны з самага пачатку былі гатовыя да скепсісу з боку супольнасці. «Хтосьці скажа: «Гэта выдатна. Давайце паглядзім». Нехта ж, наадварот: «Гэта проста смецце», — упэўнены генеральны дырэктар. У той жа час гэтая заява здзівіла археолагаў і іншых навукоўцаў. Некаторыя выказалі здагадку, што знойдзеныя руіны, хутчэй за ўсё, належаць іншай культуры, астатнія папросту адмахнуліся ад гэтай ідэі. Іншыя каманды заяўлялі, што Атлантыда знаходзілася ў Балівіі, Турцыі, на Мальце і нават у Антарктыдзе.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.