Вы тут

Паўстагоддзя вучаць таямніцам экалогіі ў мінскай гімназіі


На працягу 50 гадоў педагагічны калектыў гімназіі № 19 г. Мінска працуе над развіццём экалагічнай адукацыі вучняў. Як увесь гэты час удаецца падтрымліваць высокі «зялёны» статус установы, расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля СТАХНО.


— Сёння наша гімназія з'яўляецца Рэсурсным цэнтрам комплекснай падтрымкі практык адукацыі для ўстойлівага развіцця, што дае ёй магчымасць трансляваць экалагічныя веды ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў як у Беларусі, так і за яе межамі, — гаворыць Наталля Стахно. — Гімназія супрацоўнічае са многімі школамі і ВНУ нашай краіны, а таксама з установамі адукацыі Расійскай Федэрацыі, Літвы, Азербайджана, Нідэрландаў, Японіі.

Гімназія № 19 — гэта вучэбна-метадычны комплекс, які ўключае ў сябе эксперыментальныя лабараторыі «Зімовы сад» і «Прыродны сад», карэкцыйна-педагагічны, вучэбна-кансультацыйны, інфармацыйна-аналітычныя цэнтры, цэнтр дзіцячай мастацкай творчасці і экспазіцыю мінералаў і горных парод.

Унікальная эксперыментальная лабараторыя «Зімовы сад» адкрылася ў 1996 годзе. Калекцыя саду складаецца з 45 сямействаў раслін, прадстаўленых 250 відамі. Таксама тут можна паназіраць і за прадстаўнікамі жывёльнага свету — рыбамі, чарапахамі, шпорцавай жабай, кубінскім ракам, афрыканскім слімаком, мангольскай пясчанкай. Унікальнасць калекцый Зімовага саду пацверджана Цэнтральным батанічным садам НАН Беларусі.

— Самы «зялёны» наш праект — «Планета без адходаў». Ён ужо даўно выйшаў за межы гімназіі, — лічыць Наталля Віктараўна. — У рамках гэтага праекта рэалізуюцца акцыі «Дадзім адходам другі шанц», «Другое жыццё пластыкавай накрыўкі», «Школа энергазберажэння для пажылых людзей», «Чыстая энергія, або Аперацыя «Утылізацыя», «Гімназія — зона, свабодная ад пластыку». У выніку рэалізацыі гэтага праекта была створана сістэма паасобнага збору адходаў. У 2018 годзе вучні прымалі ўдзел у конкурсе сацыяльных праектаў Socіal Weekend і прайшлі ў чвэрцьфінал.

Вопыт працы педагагічнага калектыву гімназіі № 19 г. Мінска па рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця і фарміраванні экалагічнай культуры як неад'емнай яе часткі быў прадстаўлены ўстановай у рамках трэцяга Агляду выніковасці экалагічнай дзейнасці для экспертаў Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН і высока ацэнены ў нашай краіне і за мяжой.

Па словах намесніка дырэктара, створаная пры падтрымцы Мінпрыроды, Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфаструктура гімназіі стала пляцоўкай для навукова-даследчай і праектнай дзейнасці, важнай матэрыяльна-тэхнічнай умовай забеспячэння дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі вучняў. Яна спрыяе эфектыўнаму фарміраванню экалагічнага светапогляду і экадружнасці не толькі ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, але і ў мясцовай супольнасці.

Гісторыя ўстановы адукацыі пачалася ў 1968 годзе з адкрыцця сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 113 г. Мінска. У 1997 годзе яна пачала працаваць «з экалагічным ухілам», а яшчэ праз восем гадоў была перайменавана ў Экалагічную гімназію № 19 г. Мінска. З 2008 года афіцыйная яе назва — дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 19 г. Мінска».

Настасся АЛЯКСЕЕВА

Загаловак у газеце: Экалагічныя праекты сталічнай гімназіі № 19

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.