Вы тут

Мужчына, які застрэліў міліцыянера ў Івацэвіцкім раёне, псіхічна нездаровы


Завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве і замаху на забойства.


Як паведамлялася раней, 17 жніўня ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна мясцовы жыхар 1961 года нараджэння адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па ўчастковых інспектарах міліцыі, якія праводзілі планавую праверку парадку захоўвання зброі. У выніку адзін з супрацоўнікаў быў смяротна паранены. Яго калегу былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Мужчына, які адкрыў агонь па ўчастковых, з 1987 года быў зарэгістраваны паляўнічым, меў дзеючы дазвол на захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, праведзенай комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай было ўстаноўлена, што абвінавачваны хварэў у момант здзяйснення інкрымінуемых яму дзеянняў і хварэе зараз на псіхічнае расстройства. У гэтай сувязі канчатковае абвінавачанне мужчыну не прад'яўлялася.

У перыяд расследавання крымінальнай справы ў сродках масавай інфармацыі мусіраваліся чуткі з нагоды быццам бы браканьерства міліцыянера. Гэтая інфармацыя была старанна праверана, аднак свайго аб'ектыўнага пацвярджэння не знайшла.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд, які разгледзіць пытанне аб прымяненні да абвінавачванага прымусовых мер бяспекі і лячэння.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?