Вы тут

Хто кампенсуе выдаткі на інфраструктуру пры будаўніцтве прыватнага дома?


Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва растлумачыла механізм пакрыцця затрат на інфраструктуру пры будаўніцтве індывідуальных дамоў.


Калі інфраструктура ўжо ёсць і ўчастак быў куплены пасля ўступлення ў сілу пастановы Савета Міністраў нумар 298, гэта значыць, пасля 1 красавіка 2014 года, паведамляе БелТА, то плаціць за яе трэба, але толькі ў тым выпадку, калі гэта сума была загадзя ўлічана ў кадастравым кошце ўчастка. На аўкцыёне павінна быць выстаўлена агульная лічба, адпаведна, грамадзянін плаціць адзін раз. Калі мясцовыя ўлады загадзя гэтыя затраты не ацанілі і не заклалі ў кошт, заднім чыслом патрабаваць з грамадзяніна якую-небудзь суму пасля аўкцыёну незаконна.

Пры адначасовым будаўніцтве інфраструктуры і аб'екта на ўчастку пакрываць затраты давядзецца, але грамадзянін павінен ведаць аб гэтай суме яшчэ ў час аўкцыёну.

Рэзанансным стаў выпадак з індывідуальнай забудовай участка ў Стаўбцоўскім раёне, дзе пры існуючай інфраструктуры ўладальніку ўчастка і пабудаванага ўжо на ім дома выставілі рахунак на пакрыццё затрат на інфраструктуру пасля аўкцыёну. У дазволе на будаўніцтва дома не была пазначана неабходнасць пакрыцця затрат.

Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч падкрэсліў, што мясцовыя органы ўлады ў гэтым выпадку не маюць рацыі. «На аўкцыён выстаўляецца толькі адна лічба — рыначны кошт зямельнага ўчастка. Я думаю, што была дапушчана памылка мясцовым органам кіравання Стаўбцоўскага раёна. Яна заключалася ў тым, што пры наяўнасці інфраструктуры механічна выставілі яшчэ дадаткова кошт, спасылаючыся на дзеянне пастановы. Гэта памылковая пазіцыя, думаю, што яны прызнаюць гэтую памылку і папросяць прабачэння», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.