Вы тут

Што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў лістападзе?


Сярод прадуктаў харчавання прыкметней за ўсё патаннелі цытрусавыя (на 9,08 працэнта), гарох і фасоля (на 2,86 працэнта), салёная і вэнджаная рыба, ласасёвая ікра (на 2,33 працэнта), сухафрукты (на 2,32 працэнта), паведамляе БелТА са спасылкай на даныя Белстата.


Лідары ў рэйтынгу тавараў, што падаражэлі, — свежыя агуркі (на 44,26 працэнта) і свежая белакачанная капуста (18,63 працэнта). Агародніна ў цэлым падаражэла на 15,36 працэнта. Стаў даражэйшы таксама вінаград і свежыя памідоры — на 14,32 працэнта і 12,38 працэнта адпаведна.

Абутак патаннеў на 3,31 працэнта, адзенне — на 0,08 працэнта. Цэны на мэблю знізіліся на 1,41 працэнта.

Што датычыцца паслуг, то ў сярэднім яны патаннелі на 0,04 працэнта. Самым прыкметным аказалася павелічэнне платы за аўтастаянку — на 3,92 працэнта.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшыя на 0,61 працэнта, алкагольныя напоі — на 0,56 працэнта. Бензін і іншыя віды паліва выраслі ў цане на 1,81 працэнта.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў лістападзе склала 0,6 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.