Вы тут

У Мінску затрымалі 50-гадовых збытчыкаў марыхуаны


Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС Мінска затрымалі мужчын, якія распаўсюджвалі марыхуану.


"Затрымлівалі абвінавачаных у незаконным абароце наркотыкаў у гаражным кааператыве ў аграгарадку Гатава. Падчас ператрусу аднаго з мужчын аператыўнікі выявілі пакет з наркатычным рэчывам. Таксама ў гаражы было знойдзена 150 грамаў марыхуаны, а ў кватэрах фігурантаў - яшчэ 300 грамаў наркотыку. Усяго аператыўнікі канфіскавалі паўкіло высушанай марыхуаны", - удакладніла афіцыйны прадстаўнік Партызанскага РУУС Ліліяна Жылянкова.

Следчы камітэт распачаў у дачыненні да затрыманых крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса РБ за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Абвінавачаным пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. "У дачыненні да трэцяга фігуранта заведзена крымінальная справа па 1-й частцы гэтага ж артыкула, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў і пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў", - падсумаваў начальнік Партызанскага РУУС падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Бурдзюк.

sb.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.