Вы тут

У Мінску кіроўца таксі выкраў кашалёк, які забылася пасажырка


Праваахоўнікі ў сталіцы затрымалі 23-гадовага маладога чалавека, які здзейсніў крадзеж кашалька з 220 доларамі ЗША і 20 канадскімі доларамі.


У міліцыю звярнулася грамадзянка з заявай аб тым, што яна ў салоне машыны таксі пакінула кашалёк. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС устанавілі, што чужую маёмасць узяў 23-гадовы мінчанін, які падвозіў жанчыну. Пацярпелая яму патэлефанавала, калі заўважыла прапажу, але мужчына сказаў, што кашалька ў аўтамабілі няма. Заведзена крымінальная справа за крадзеж, яе фігурант можа быць пазбаўленны волі на тэрмін да трох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.