Вы тут

Нацбанк прызнаў незаконнай схему разлікаў Uber з транспартнымі кампаніямі


Нацыянальны банк Беларусі (НББ) праінфармаваў Асацыяцыю беларускіх банкаў аб неадпаведнасці дзеючаму заканадаўству схемы разлікаў сэрвісу таксі Uber з беларускімі транспартнымі кампаніямі.


"Атрыманне грашовых сродкаў у замежнай валюце на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак транспартнай арганізацыі ад кампаніі Uber за аказаныя фізічным асобам транспартныя паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не адпавядаюць патрабаванням валютнага заканадаўства", - сказана ў лісце намесніка старшыні праўлення НББ Сяргея Калечыца.

У агенцтва "Інтэрфакс-Захад" ёсць тэкст ліста, які паступіў у беларускія банкі ў адказ на іх запыт аб законнасці выкарыстоўваемай кампаніяй Uber схемы разлікаў з перавозчыкамі.

У лісце тлумачыцца, што ў цяперашні час сэрвіс таксі, якія прадастаўляе ў Беларусі кампанія-нерэзідэнт Uber Ml B.V. (Нідэрланды), аказвае паслугі беларускім перавозчыкам (юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам) па арганізацыі паездкі (сэрвіс Uber). Пры гэтым плацёж на карысць кампаніі Uber ажыццяўляецца фізічнымі асобамі ў беларускіх рублях з выкарыстаннем мабільнага дадатку Uber, абмінаючы бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі транспартных кампаній. Затым кампанія-нерэзідэнт пералічвала суму ў доларах на рахунак беларускага перавозчыка за выключэннем свайго ўзнагароджання.

Беларускія банкі, у якіх размешчаны рахункі транспартных кампаній, канстатавалі, што ў аплату за паслугі таксі, аказаныя на тэрыторыі Беларусі, паступалі сродкі ў доларах ЗША. Пры гэтым па дзейсным заканадаўстве разлікі ў замежнай валюце паміж рэзідэнтамі забароненыя.

У НББ адзначаюць, што дамова паміж нерэзідэнтам (Uber) і рэзідэнтам (беларускай транспартнай кампаніяй) з'яўляецца знешнегандлёвай дамовай па імпарту паслуг. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, пры імпарце разлікі знешнегандлёвых дагаворах ажыццяўляюцца толькі з рахункаў імпарцёраў. Такім чынам, выкарыстоўваная схема разлікаў Uber з беларускімі перавозчыкамі не адпавядае заканадаўству, сказана ў лісце НББ.

Uber запусціў сэрвіс таксі ў Беларусі ў канцы 2015 года. У сярэдзіне 2017 года "Яндэкс.Таксі" і Uber абвясцілі аб аб'яднанні бізнесаў анлайн-замовы паездак у Расіі, Беларусі і шэрагу іншых краін у складзе новай кампаніі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».